Серыя “Славутыя мастакі з Беларусі” папоўнілася новымі выданнямі

Серыя “Славутыя мастакі з Беларусі” папоўнілася новымі выданнямі

“Альгерд Малішэўскі” і “Напалеон Орда” – чарговыя кнігі серыі “Славутыя мастакі з Беларусі” – сумеснага праекта выдавецтва “Беларусь” і Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, мэтай якога з’яўляецца папулярызацыя нацыянальнай культуры, мастацтва і гісторыі, азнаямленне шырокага кола чытачоў з творчасцю мастакоў – выхадцаў з Беларусі.

У серыю ўваходзяць кнігі больш чым пра 30 мастакоў Беларусі, чые творы прадстаўлены не толькі ў пастаяннай экспазіцыі Нацыянальнага мастацкага музея, але  і ў іншых музеях свету. 

Кожны міні-альбом расказвае аб жыццці і творчым шляху мастака, прадстаўляе яго творы. Выданні маюць невялікі фармат і аб’ём, але гэта не перашкаджае перадаць усю маляўнічасць мастацкіх палотнаў.

Прызначаная для шырокага кола чытачоў, серыя дазваляе аматарам мастацтва, усім, хто хоча даведацца пра мастакоў з Беларусі, сабраць бібліятэчку “Славутыя мастакі з Беларусі”.

Опубликовано:
Просмотров:
664