Сустрэча з будучымі бібліятэкарамі

Сустрэча з будучымі бібліятэкарамі

У Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў адбылася сустрэча галоўнага рэдактара выдавецтва “Мастацкая літаратура” Віктара Шніпа са студэнтамі, якія вучацца на бібліятэкараў.

Госць навучальнай установы расказаў пра працу выдавецтва і супрацоўніцтва з бібліятэкамі, адказаў на пытанні удзельнікаў сустрэчы.

Віктар Шніп таксама падзяліўся ўражаннямі пра творчасць маладых літаратараў, якія прымалі ўдзел у Міжнародным конкурсе “Першацвет”, заснавальнікамі якога з'яўляюцца Міністэрства Інфармацыі Рэспублікі Беларусь, РВУ “Выдавецкі дом “Звязда”, выдавецтва “Мастацкая літаратура”.

У 2017 годзе ў конкурсе прынялі удзел каля 200 маладых аўтараў. Урачыстая цырымонія ўзнагароджання дваццаці пераможцаў  адбылася ў рамках XXV Мінскай міжнароднай выставы-кірмашу.

Па выніках конкурсу выдавецтвам “Мастацкая літаратура” пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь быў выдадзены другі выпуск альманаха прозы і паэзіі маладых “Першацвет”.  

Опубликовано:
Просмотров:
600