Сустрэча з пісьменніцай Надзеяй Бука адбылася ў Маладзечна

Сустрэча з пісьменніцай Надзеяй Бука адбылася ў Маладзечна

Здаецца, яшчэ нядаўна ў Выдавецкім доме “Звязда” пабачыла свет кніга для дзяцей “Бася і Піглас”, а сёння яна ўваходзіць ў спіс самых чытаемых дзіцячых кніг беларускіх пісьменнікаў па рэйтынгу бібліятэк горада Мінска.

Аўтар кнігі – таленавітая журналістка, пісьменніца, мастачка Надзея Бука, сустрэча з якой прайшла ў бібліятэцы сямейнага чытання “Верасок” горада Маладзечна.

Пісьменніца пазнаёміла юных чытачоў са сваім дзіўным светам фантастычных істот. Дзеці адразу паверылі ў існаванне добрага Пігласа, які лётае паўсюль, але да злога чалавека не набліжаецца. Кожны з прысутных пастараўся ўспомніць як мага больш карысных спраў, каб добры Піглас быў заўжды побач.

У займальнай і павучальнай форме праз гульню аўтар пастаралася пагаварыць з дзецьмі пра такія сур'ёзныя рэчы як дабро і чэрствасць, таварыства і ўзаемадапамога.

Сустрэча, якая прайшла ў рамках рэспубліканскай акцыі “Культурны маршрут “Мая Беларусь: сучасныя пісьменнікі – дзецям”, атрымалася асабліва цёплай і душэўнай – госця сама родам з Маладзечна.

 

Опубликовано:
Просмотров:
600