Свята паэзіі, песні, народных рамёстваў адбудзецца ў Вязынцы
7 ліпеня на базе філіяла Дзяржаўнага музея Янкі Купалы ў вёсцы Вязынка адбудзецца свята паэзіі, песні і народных рамёстваў.
Менавіта тут, у адным з найпрыгажэйшых куткоў Міншчыны, нарадзіўся Іван Дамінікавіч Луцэвіч (Янка Купала). З 1972 года кожнае лета ў пачатку ліпеня Вязынка збірае сяброў, каб адсвяткаваць дзень нараджэння класіка беларускай літаратуры.
У рамках мерапрыемства выдавецтва “Народная асвета” прадставіць свае навінкі, правядзе шэраг прэзентацый – кнігі Міколы Маляўкі “Спадчына, або Каб не стаць манкуртам”, кніг Міхаіла Пазнякова і Уладзіміра Мазго, якія пабачылі свет у выдавецтве.
Па традыцыі госці свята аддадуць даніну павагі класіку беларускай паэзіі і ўскладуць кветкі да помніка Янкі Купалы.
Опубликовано:
Просмотров:
731