Татарскія вершы прагучалі ў Доме дружбы

Татарскія вершы прагучалі ў Доме дружбы

23 мая ў Доме дружбы адбылася прэзентацыя кнігі народнага паэта Татарстана Роберта Мінуліна “Начныя птушкі” з серыі “Сябрына”, якая сёлета пабачыла свет у выдавецтве “Мастацкая літаратура” пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі. Пераклад ажыццёўлены лаўрэатам дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь і спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры Міколам Мятліцкім.

Як адзначыў падчас вечарыны дырэктар выдавецтва “Мастацкая літаратура” Алесь Бадак, апошнім часам беларуска-татарскія літаратурныя стасункі набываюць усё большае развіццё. Напрыклад, неўзабаве ў Татарстане пабачыць свет зборнік ”Хуш киләсез — калi ласка!”, у які ўвойдуць вершы трыццаці беларускіх паэтаў – ад класікаў да сучаснікаў.  Пераклад на татарскую мову зрабіў Рэнат Харыс – вядомы татарскі паэт, творы якога не аднойчы з’яўляліся на старонках беларускіх літаратурных перыядычных выданняў.


Опубликовано:
Просмотров:
546