“Твая кнігарня” адкрыта ў Бабруйску

 

Вуліца Сацыялістычная, 129 – адрас, па якім гасцінна расчыніў свае дзверы першы ў Магілёўскай вобласці кніжны магазін ААТ “Белкніга”.

Ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця прынялі ўдзел Міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч, намеснік старшыні Бабруйскага гарвыканкама Аляксандр Маркачоў, кіраўнікі дзяржаўных выдавецтваў, іншыя запрошаныя.

Адкрыцце сучаснага кніжнага магазіна стала значнай падзеяй у культурным жыцці горада, месцам знаёмства з навінкамі кнігавыдання, сустрэч з аўтарамі.

Міністр інфармацыі выказаў шчырую ўдзячнасць мясцовым уладам і кіраўніцтву ААТ “Белкніга” за магчымасць рэалізацыі такіх праектаў, адзначыў, што гэта не апошняя новая кніжная кропка менавіта ў Бабруйску.

Наведвальнікаў магазіна чакае не толькі шырокі асартымент кніжных выданняў – мастацкая, вучэбная, дзіцячая і краязнаўчая літаратура, энцыклапедычныя і навуковыя выданні, але і канцылярскія прылады, папярова-белавая прадукцыя і шмат іншага.


 

Опубликовано:
Просмотров:
15
Поделиться в соц.сетях