У Іванаве пройдзе круглы стол беларускіх і замежных пісьменнікаў

У Іванаве пройдзе круглы стол беларускіх і замежных пісьменнікаў

У рамках Дня беларускага пісьменства ў Іванаве (Брэсцкая вобласць) у пачатку верасня пройдзе круглы стол беларускіх і замежных пісьменнікаў «Мастацкая літаратура як шлях адзін да аднаго». Арганізатары — Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Брэсцкі абласны выканаўчы камітэт, Іванаўскі райвыканкам, Саюз пісьменнікаў Беларусі, Выдавецкі дом «Звязда», выдавецтва «Мастацкая літаратура».

Традыцыі — болей за дзесяць гадоў. Упершыню такі круглы стол быў праведзены ў верасні 2007 года. З таго часу штогод Дзень беларускага пісьменства аб'ядноўвае літаратараў розных краін для шырокіх дыскусій дзеля высвятлення галоўнага пытання: «Як мастацкая літаратура можа аб'яднаць памкненні розных народаў да міру і паразумення, да спасціжэння лёсаў розных краін?» З 2007 года ў Беларусі пабывалі пісьменнікі Расіі, Украіны, Чарнагорыі, Сербіі, Польшчы, Літвы, Азербайджана, Грузіі, Кітая, Арменіі, Таджыкістана, Туркменістана, Казахстана, Малдовы і іншых краін свету. Асабліва актыўны ўдзел заўжды прымаюць літаратары з Расійскай Федэрацыі, з розных яе рэгіёнаў. За гады знаёмства ўсталяваліся трывалыя міжнародныя літаратурныя сувязі. Вынікам іх развіцця сталі кнігі перакладаў беларускай літаратуры ў свеце. Паэты Чынгіз Алі аглу (Азербайджан) і Эдвард Мілітанян (Арменія) былі адзначаны медалямі Францыска Скарыны. Кнігі беларускай паэзіі і прозы ў перакладзе на мовы народаў свету былі выдадзены ў Казані, Грозным, Элісце, Ерэване, Баку, Маскве, Ашхабадзе, Душанбэ...

Сёлета ў Іванава збіраюцца прыехаць пісьменнікі з Азербайджана, Казахстана, Кыргызстана, Латвіі, Літвы, Малдовы, Польшчы, Расіі, Украіны, ЗША. Круглага стол пройдзе ў Варацэвічах у музеі Напалеона Орды.

Опубликовано:
Просмотров:
1 516