Выдаўцы не зніжаюць узровень зместу кніг і іх афармлення
У гэтым упэўнена начальнік упраўлення выдавецкай і паліграфічнай дзейнасці Міністэрства інфармацыі Алена Паўлава. Сваім меркаваннем напярэдадні ХХV Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу яна падзялілася з удзельнікамі круглага стала “Беларуская кніга ў сучасным грамадстве”, які прайшоў у Выдавецкім доме “Звязда”.
- Як куратар галіны кнігавыдання і кнігараспаўсюджвання я шчаслівая тым, што на маё жыццё прыйшлася такая знакавая дата, як 500-годдзе беларускага кнігадрукавання. Таму мяне вельмі парадаваў выпуск многіх тэматычных кніг, прысвечаных гэтаму юбілею: «Францыск Скарына альбо Як да нас прыйшла кніга», «Асветнік з Полацка», «Кніжныя скарбы Беларусі» («Беларусь»); «Сусветная спадчына Францыска Скарыны» ў серыі «Энцыклапедыя рарытэтаў», энцыклапедыя «Францыск Скарына», «Кніжныя скарбы Беларусі», «Францыск Скарына» ў 3-х кнігах для дзяцей у серыі «Беларуская дзіцячая бібліятэка», «Францыск Скарына – чалавек свету» ( "Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі»); «Францыск Скарына на мовах народаў свету» ( «Выдавецкі дом «Звязда»); «Францыск Скарына. Маем найбольшае самі», «Францыск Скарына. Са слаўнага горада Полацка», «500 гадоў беларускага кнігадрукавання» («Мастацкая літаратура»); «Дарогамі Францыска Скарыны» ( «Народная асвета»)... Выдатнымі кнігамі было адзначана 950-годдзе Мінска – фотаальбомы «Мінск скрозь стагоддзі» і «Мінск. Спадчына сталіцы Беларусі ", кніга для дзяцей «Прогулки по Минску»... Мяне радуе, што многія выдаўцы не зніжаюць узровень зместу праектаў і іх мастацка-графічнага афармлення. Асабліва хацелася б адзначыць работу дзяржаўных выдавецтваў «Беларусь», «Мастацкая літаратура», «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі», выдавецкага дома "Беларуская навука", а таксама выдавецтваў прыватнай формы ўласнасці «Четыре четверти», «Аверсэв», «Беловагрупп», «Книжный дом», «Полиграфика» і «Тэхналогія».
Опубликовано:
Просмотров:
670