Выдавецтва “Вышэйшая школа” адзначае 55-годдзе з дня заснавання

21 верасня рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства "Выдавецтва "Вышэйшая школа" адзначае 55-годдзе з дня заснавання.

Выдавецтва "Вышэйшая школа" – адно з найбуйнейшых у Беларусі. Больш за 50 гадоў на кніжным рынку Беларусі і дзяржаў-удзельніц СНД. Заснавальнік прадпрыемства – Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

Традыцыйна выдавецтва "Вышэйшая школа" перамагае ў розных намінацыях у рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах. Так, напрыклад, у 2009 годзе ў Нацыянальным конкурсе "Мастацтва кнігі-2009" у намінацыі "Лепшае вучэбнае выданне года" перамог падручнік "Китайский язык. 3 класс" у 2-х частках, а ў намінацыі "Лепшае навукова-папулярнае выданне" Дыплома 1 ступені ўдастоена кніга "Минск и окрестности".

Выдавецтва не толькі выпускае самаакупныя выданні, але і выконвае дзяржаўны заказ, які фарміруецца Міністэрствам адукацыі, Міністэрствам інфармацыі, Адміністрацыяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і іншымі органамі дзяржаўнага кіравання.

За плённую працу ў галіне кнігавыдання, высокае прафесійнае майстэрства і ў сувязі з 55-годдзем з дня заснавання калектыву рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Выдавецтва “Вышэйшая школа” аб’яўлена Падзяка Міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь, дырэктар прадпрыемства - Аляксандр Нячай - узнагароджаны Ганаровай граматай Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

Опубликовано:
Просмотров:
117
Поделиться в соц.сетях