Вынікі конкурсу на лепшае асвятленне пытанняў мiжнацыянальных i мiжканфесiянальных адносiн

Вынікі конкурсу на лепшае асвятленне пытанняў мiжнацыянальных i мiжканфесiянальных адносiн

28 мая адбылося пасяджэнне журы Рэспублiканскага конкурсу сярод журналiстаў i сродкаў масавай iнфармацыi на лепшае асвятленне пытанняў мiжнацыянальных i мiжканфесiянальных адносiн, мiжкультурнага дыялогу ў Рэспублiцы Беларусь i супрацоўнiцтва з суайчыннiкамi за мяжой.

У пасяджэнні прынялі ўдзел намеснік Упаўнаважанага па справах рэлiгiй i нацыянальнасцей А. Радчанка, старшыня Кансультацыйнага міжэтнічнага савета  пры Упаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцей Г. Егіазаран, начальнік інфармацыйна-аналітычнага ўпраўлення Мiнiстэрства iнфармацыі Т.Хмель.

Па выніках конкурсу журы вырашыла за высокапрафесiйнае асвятленне пытанняў міжнацыянальных i мiжканфесіянальных адносін, мiжкультурнага дыялогу ў Рэспублiцы Беларусь i супрацоўніцтва з суайчыннiкамi за мяжой узнагародзiць: 

у намiнацыi “Друкаваныя СМI i iнфармацыйныя агенцтвы”:

дыпломам Мiнiстэрства iнфармацыi Рэспублiкi Беларусь I ступенi i першай прэмiяй у памеры 20 базавых велiчынь рэдакцыю газеты“Перспектива” (Гродна); дыпломам Мiнiстэрства iнфармацыi Рэспублiкi Беларусь II ступенi i другой прэмiяй у памеры 14 базавых велiчынь рэдакцыю газеты “Свіслацкая газета”; дыпломам Мiнiстэрства iнфармацыi Рэспублiкi Беларусь III ступенi i трэцяй прэмiяй у памеры 8 базавых велічынь “Лідскаю газету”.

У намiнацыі “Тэлевiзiйныя i радыёвяшчальныя СМІ” адзначаны:

дыпломам Мiнiстэрства iнфармацыi Рэспублiкi Беларусь I ступенi i першай прэмiяй у памеры 20 базавых велiчынь спецыяльнага карэспандэнта Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё Алену Іванаўну Беркутаву-Вахрамееву; дыпломам Мiнiстэрства iнфармацыi Рэспублiкi Беларусь II ступенi i другой прэмiяй у памеры 14 базавых велiчынь Тэлерадыёвяшчальны канал “Гродна Плюс”; дыпломам Мiнiстэрства iнфармацыi Рэспублiкi Беларусь III ступенi i трэцяй прэмiяй у памеры 8 базавых велiчынь рэдакцыя тэлепраграмы “ВЕКТАР ТВ” (Наваполацк).

За высокапрафесiйнае асвятленне пытанняў міжнацыянальных i мiжканфесіянальных адносін, мiжкультурнага дыялогу ў Рэспублiцы Беларусь i супрацоўніцтва з суайчыннiкамi за мяжой узнагароджаны дыпломам Упаўнаважанага па справах рэлiгiй i нацыянальнасцей з уручэннем спецыяльнага прыза: газета “Навіны Палесся” (Столін); газета “Лунінецкія навіны”; “Бераставіцкая газета”; Тэлерадыёвяшчальны канал “Гродна Плюс”; газета “Полымя” (Карэлічы); газета “Светлы шлях” (Смаргонь); газета “Астравецкая праўда”; газета “Дзянніца” (Шчучын); газета “Праца” (Зельва); “Воранаўская газета”; газета “Ашмянскі веснік”; Лідскае тэлерадыёаб’яднанне; газета “Перамога” (Дзятлава); газета “Новае жыццё” (Навагрудак); газета “Наш час” (Ваўкавыск); газета “Асіповіцкі край”; газета “Кіравец” (Кіраўск); газета “Крычаўскае жыццё”; газета “Сельскае жыццё” (Круглае); газета “Горацкі веснік”; газета “Трыбуна працы” (Магілёўскі раён); газета “Зара над Друццю” (Бялынічы); газета “Голас Касцюкоўшчыны”; газета ”Святло Кастрычніка“ (Мсціслаў); газета “Радзіма” (Глуск); Інфармацыйнае агенцтва “Магілёўскія ведамасці”; газета “Родная ніва” (Клімавічы); газета “Маяк Прыдняпроўя” (Быхаў); загадчык аддзела сацыяльна-эканамічных праблем і сельскай гаспадаркі рэдакцыі газеты “Горацкі веснік” Агейчык Алена Аляксандраўна; галоўны рэдактар газеты “Іскра” (Чавусы) Шкрэдава Наталля Мікалаеўна; спецыяльны карэспандэнт газеты “Голас Радзімы” Мядзведская Кацярына Аляксандраўна; загадчык сектара – адказны сакратар газеты “Голас Радзімы” Ждановіч Іван Іванавіч.

Опубликовано:
Просмотров:
541