Выйшаў у свет другі том энцыклапедыі “Янка Купала”

У выдавецтве “Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі” выйшаў у свет другі том энцыклапедыі “Янка Купала”. Выданне асвятляе жыццёвы і творчы шлях класіка беларускай літаратуры, аналізуе ўсе яго паэтычныя, празаічныя, публіцыстычныя, драматургічныя творы, іх змест, літаратурна-мастацкія якасці, умовы падрыхтоўкі, распавядае аб краінах і гарадах, якія наведаў Янка Купала, уключае біяграфіі людзей, з якімі ён быў звязаны пры жыцці ці якія аказалі ўплыў на яго творчасць. Раскрываецца вобраз народнага песняра ў беларускім кіна- і тэатральным мастацтве, жывапісе, літаратуры.

Выданне, выпуск якога ажыццёўлены па заказе і пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі, будзе карысным для ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй беларускай літаратуры і культуры.

Опубликовано:
Просмотров:
107
Направления:
Поделиться в соц.сетях