Выйшла ў свет новая кніга Таццяны Мушынскай
У выдавецтве “Беларусь” выйшла новая кніга пісьменніцы, журналіста, тэатральнага крытыка Таццяны Мушынскай “Дыханне ранняй восені”.
Літаратурна-мастацкае выданне, выпуск якога ажыццёўлены па заказе і пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі, уключае аповесць, апавяданні, абразкі, мініяцюры, эсэ, падарожныя нататкі.
Сто гадоў назад на месцы цяперашняга метро “Грушаўка” стаялі несамавітыя драўляныя хаты. Якім было жыццё іх жыхароў, пра што яны думалі, да чаго імкнуліся, як гадавалі дзяцей і выбіваліся з галечы?.. З цеплынёй распавядае аўтар пра сваіх бабулю і дзядулю, у побыце якіх натуральна спалучаліся прыкметы вясковага і гарадскога ладу жыцця.
Занатаваныя ў эсэ ўражанні аўтара ад вандровак за межы Беларусі пашыраць уяўленні чытача пра розныя краіны. Дзякуючы падарожным нататкам можна даведацца шмат цікавага пра самыя знакамітыя еўрапейскія адметнасці.