I Форум маладых літаратараў Беларусі пройдзе ў Мінску 3 і 4 чэрвеня
Форум аб'яднае маладых аўтараў з усіх рэгіёнаў краіны, стане пляцоўкай для прафесійных зносін, творчага абмену і абмеркавання актуальных пытанняў развіцця сучаснай беларускай літаратуры.
У рамках форуму будуць арганізаваны:
сустрэчы з прадстаўнікамі літаратурных часопісаў;
работа тэматычных секцый па прозе, паэзіі, публіцыстыцы, крытыцы і драматургіі;
дыялогавая пляцоўка з удзелам прадстаўнікоў органаў дзяржаўнага кіравання, грамадскіх аб'яднанняў, вядомых пісьменнікаў і маладых літаратараў.