Мінскі міжнародны кінафестываль "Лістапад" пройдзе з 30 кастрычніка па 6 лістапада
Свае работы прэзентуюць рэжысёры з розных краін. У праграме - асноўныя конкурсы ігравых, неігравых і анімацыйных фільмаў.
Акрамя таго, запланаваны конкурсы фільмаў для дзіцячай і юнацкай аўдыторыі "Лістападзік", "Кіно маладых", нацыянальных кінашкол, кароткаметражных фільмаў, а таксама нацыянальны конкурс.