У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбудзецца прэзентацыя выданняў «Лаўрэаты Нацыянальнай літаратурнай прэміі»
26 мая 2026 года а 15-й гадзіне ў выставачным комплексе (пам. 104) Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (пр. Незалежнасці, 116) адбудзецца прэзентацыя серыі літаратурна-мастацкіх выданняў «Лаўрэаты Нацыянальнай літаратурнай прэміі».
Серыя заснавана ў 2026 годзе Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь з мэтай папулярызацыі спадчыны сучасных беларускіх пісьменнікаў, чыя творчасць адзначана Нацыянальнай літаратурнай прэміяй (уручаецца з 2015 года).
На працягу бягучага года ў дзяржаўных выдавецтвах «Беларусь», «Мастацкая літаратура» і Выдавецкім доме «Звязда» ўжо выйшла 12 кніг. Гэта выданні для дзяцей Міхася Пазнякова, Сяргея Давідовіча, Кацярыны Хадасевіч-Лісавой і Васіля Ткачова, выбраная проза і паэзія Уладзіміра Гаўрыловіча, Уладзіміра Мазго і Віктара Кунцэвіча, новы раман Наталлі Голубевай, аповесць і апавяданні Сяргея Клімковіча, працяг дзённікавага рамана паэта Віктара Шніпа, фантастычны раман Улады Альхоўскай і псіхалагічны дэтэктыў Алесі Кузняцовай.
У мерапрыемстве прымуць удзел прадстаўнікі Міністэрства інфармацыі, кіраўнікі выдавецтваў і аўтары выданняў. Запланаваны продаж кніг і аўтограф-сесія.
Уваход вольны.
Праграма мерапрыемства:
15.15 – Гаўрыловіч Уладзімір Мікалаевіч, празаік, публіцыст, драматург, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь, лаўрэат Нацыянальнай лiтаратурнай прэмii ў намінацыі “Лепшы твор прозы” (2023); прадставіць кнігу “Выбраныя творы” (увайшлі раманы, што ахопліваюць значныя перыяды айчыннай гісторыі);
15.20 – Голубева Наталля Аляксандраўна, пісьменніца, сцэнарыст, заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь, лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі ў намінацыі “Драматургія” (2015); прадставіць новы раман, напісаны ў жанры ваенна-гістарычнага дэтэктыва “Кукольник” (працяг першага – “Камея “Салідат”);
15.25 – Хадасевіч-Лісавая Кацярына Станіславаўна, пісьменніца, педагог, лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі ў намінацыі “Лепшы твор для дзяцей і юнацтва” (2019); прадставіць кнігу аповесцяў для дзяцей сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту “Ратавальнік”;
15.30 – Кузняцова Алеся Георгіеўна, празаік, лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі ў намінацыі “Лепшы дэбют” (2024), арганізатар канцэртаў і фестываляў, рэжысёр, прадзюсар; прадставіць новы раман з серыі “Вуаль времени” – “Исповедь служанки”;
15.35 – Бадак Алесь Мікалаевіч, дырэктар выдавецтва «Мастацкая літаратура», пісьменнік, паэт, публіцыст, крытык, лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі ў намінацыі “Лепшы твор паэзіі” (2022); прадставіць кнігі беларускіх аўтараў – лаўрэатаў Нацыянальнай літаратурнай прэміі Беларусі, што выйшлі ў выдавецтве (Віктар Кунцэвіч “Выбраныя творы” і інш.);
15.40 – Пазнякоў Міхась Паўлавіч, паэт, празаік, перакладчык, крытык, мовазнавец, дзіцячы пісьменнік, публіцыст, старшыня Мінскага гарадскога адзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь, лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі Беларусі ў намінацыі “Лепшы твор для дзяцей і юнацтва” (2017); прадставіць кнігу для дзяцей “Смачны цуд прыроды: вершы, скорагаворкі, загадкі”;
15.45 – Мазго Уладзімір Мінавіч, паэт, дзіцячы пісьменнік, празаік, перакладчык, публіцыст, ганаровы член Саюза пісьменнікаў Беларусі, намеснік старшыні Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, лаўрэат Нацыянальнай лiтаратурнай прэмii ў намінацыі “Лепшы твор для дзяцей і юнацтва” (2024); прадставіць кнігу вершаў і мініяцюр “Золак залаты”;
15.50 – Клімковіч Сяргей Уладзіміравіч, празаік, публіцыст, журналіст, дзіцячы пісьменнік, лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі ў намінацыі “Лепшы дэбют” (2017); прадставіць кнігу “Пад крыламі зімовых зорак”;
15.55 – Альхоўская Улада Юр’еўна, пісьменнік, драматург, выкладчык літаратурнага майстэрства, лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі ў намінацыі “Лепшы твор прозы” (2025); прадставіць кнігу “Минская мистика–2. Вечное пламя: фантастический роман”;
16.00 – продаж кніг, аўтограф-сесія з аўтарамі.