Зборнік вершаў «Жанчына... Айчына... Сусвет...» прапануе выдавецтва «Мастацкая літаратура»
У анталогію, укладзеную паэтам Віктарам Шніпам, увайшлі класічныя і сучасныя вершы, прысвечаныя жанчыне-маці, жанчыне-працаўніцы, жанчыне-абаронцы Айчыны, жанчыне-прыгажуні.
Свой дыялог з маці і жонкай вядуць Янка Купала, Аляксей Русецкі, Алесь Звонак, Сяргей Грахоўскі, Мар’ян Дукса, Яўгенія Янішчыц. На старонках зборніка і паэты-сучаснікі: Алесь Бадак, Уладзімір Мазго, Вольга Русілка, Пятро Жаўняровіч, Станіслаў Валодзька, Міхась Пазнякоў, Зінаіда Дудзюк.
Кнігу ўпрыгожваюць рэпрадукцыі карцін беларускіх мастакоў Яўгена Красоўскага, Міколы Селешчука, Альгерда Малішэўскага, Леаніда Шчамялёва, Аляксандра Кішчанкі і іншых славутых жывапісцаў і графікаў.
Зборнік «Жанчына... Айчына... Сусвет...» зойме годнае месца не толькі на паліцы публічнай бібліятэкі, але і ў хатняй кніжніцы. Анталогія — добры складнік у справе выхавання пачуццяў любові, кахання, узаемапавагі.