Кнігавыданне
Па стану на 01.01.2023 у Дзяржаўным рэестры выдаўцоў, вытворцаў і распаўсюджвальнікаў друкаваных выданняў у якасці выдаўцоў зарэгістравана 565 суб’ектаў гаспадарання: у тым ліку 198 (35,1%) суб’ектаў гаспадарання дзяржаўнай формы ўласнасці, 277 (49,0 %) – прыватнай формы ўласнасці, 59 (10,4%) – індывідуальных прадпрымальнікаў, 20 (3,5%) – рэлігійных арганізацый і 11 (2%) –грамадскіх аб’яднанняў.
Даведачна.
У Брэсцкай вобласці зарэгістравана 28 суб’ектаў гаспадарання, якія ажыццяўляюць выдавецкую дзейнасць, у Віцебскай – 30, у Гомельскай – 33, у Гродненскай – 20, у Магілёўскай – 16, у Мінскай – 27 і ў г. Мінску – 411.
Па дадзеных дзяржаўнага статыстычнага ўліку ў 2022 годзе выдавецтвамі і арганізацыямі, якія ажыццяўляюць выдавецкую дзейнасць розных форм уласнасці, зарэгістраванымі ў Беларусі, выдадзена
8 586 назваў кніг і брашур агульным тыражом 20,13 млн. экз.
Паказчык выпуску кніг і брашур у разліку на душу насельніцтва склаў 2,2 кнігі на аднаго жыхара (у 2021 годзе – 2,3; у 2020 – 2,2).
Сярэдні тыраж адной кнігі – 2,35 тыс. экз. (у 2021 годзе – 2,4).
Доля кніг у агульным асартыменце назваў кніжнай прадукцыі ў параўнанні з папярэднім годам павялічылася і склала 79,4%, адпаведна брашур– 20,6%.
На беларускай мове ў 2022 годзе выпушчана 1 067 назваў кніг і брашур тыражом 2,83 млн. экз. Найбольш тыражнай у беларускамоўным сегменце з’яўляецца вучэбная літаратура, якая адносіцца да катэгорыі сацыяльна значная.
На беларускую мову кнігі перакладаліся (усяго 100 назваў тыражом 168,4,1 тыс. экз.) з рускай (35), польскай (17), нямецкай (10), англійскай і швецкай (па 6), кітайскай (5), украінскай (3), арабскай, іспанскай і італьянскай (па 2), казахскай, армянскай, галандскай, дацкай, ісландскай, нідэрландскай, персіцкай, сербскай, французскай, японскай (па 1) і іншых моў.
У кніжным патоку 2022 года зафіксавана больш за 30 моў народаў свету, якія з’яўляюцца арыгіналами для дадзеных перакладаў.
На долю 24 выдаўцоў-лідэраў, якія выпусцілі за год больш як 100 назваў кніжнай прадукцыі, даводзіцца значная частка айчыннага кнігавыдання. У 2022 годзе лідэры забяспечылі 48,2% выпуску кніг па назвах і 69,6% па тыражу. 24 выдаўцы з рэйтынгу – гэта толькі 8,9% выдаўцоў, якія выпускалі ў свет у 2022 годзе кніжную прадукцыю.
У разрэзе тэматычных напрамкаў па-ранейшаму відавочна большая доля выпуску вучэбнай літаратуры – яна займае 54,1% у агульнай колькасці выпушчанай прадукцыі і 80,6% у агульным тыражы (у 2021 годзе 55,2% і 81,0%).
У 2022 годзе выдадзена 972 назвы мастацкай літаратуры тыражом 1,13 млн. экз., пры гэтым сярэдні тыраж аднаго выдання склаў 1,16 тыс. экз. Мастацкая літаратура склала 11,3% ад усяго выпуску кніжнай прадукцыі па назвах (для дарослых – 6,7%, для дзяцей – 4,7%), па тыражу – 5,6%.
Для дзяцей і юнацтва ў 2022 годзе выдадзена 564 кнігі, агульным тыражом 1495,7 тыс. экз. У агульнай колькасці назваў дзіцячай літаратуры пазнавальная літаратура займае 29%, літаратурна-мастацкія выданні – 71%. Сярэдні тыраж аднаго выдання дзіцячай кнігі склаў 2,7 тыс. экз.
Традыцыйна горад Мінск з’яўляецца лідэрам па канцэнтрацыі выдавецкай дзейнасці – 71,9% ад агульнай колькасці кніг, выдадзеных на тэрыторыі Беларусі, і 93,7% ад агульнага тыражу выдадзены ў сталіцы (6 174 назваў тыражом 18,85 млн. экз.).
Па дадзеных статыстычнага ўліку, у 2022 годзе дзяржаўнымі выдавецтвамі сістэмы Мінінформа, у тым ліку, РВУ «Выдавецкі дом «Звязда», выпушчана 414 назваў кніг і брашур (без уліку электронных выданняў, выяўленчых і фотаальбомаў, ліставой прадукцыі і паштовак) тыражом 1,52 млн. экз.
У агульным аб’ёме выпушчанай у краіне прадукцыі кнігі падведамасных Мінінфарму выдавецтваў займаюць 4,8% у агульнай колькасці назваў і 7,6 % у агульным тыражы.
З прыцягненнем бюдэтных сродкаў выдавецтвамі сістэмы Мінінфарма, а таксама РВУ «Выдавецкі дом «Звязда», РУП «Выдавецтва «Адукацыя і выхаванне», РУП «Выдавецкі дом «Беларуская навука» выпушчана 110 назваў тыражом 268,3 тыс. экз.
У адпаведнасці з даручэннем Кіраўніка дзяржавы, дадзенага на сустрэы з беларускімі пісьменнікамі, працягнуты выпуск літаратурна-мастацкіх твораў сучасных аўтараў для мэтавай пастаўкі ў публічныя бібліятэкі – выдадзена 14 кніг агульным тыражом 5,9 тыс. экз. У адпаведнасці з дадзеным даручэннем, усяго, пачынаючы з 2012 года, выдадзена і пастаўлена ў бібліятэкі 150 назваў кніг з творамі сучасных беларускіх аўтараў тыражом 164,2 тыс. экзэмпляраў.
Для бязвыплатнай мэтавай пастаўкі ў бібліятэкі ўстаноў адукацыі працягнуты выпуск кніг серыі «Школьная бібліятэка».
У 2022 годзе выдадзена 6 назваў кніг агульным тыражом 142,9 тыс. экз. Усяго, пачынаючы з 2009 года, у дадзенай серыі выпушчана 164 назвы кніг агульным тыражом 3 310,5 тыс. экз.
У рамках падпраграмы 4 «Беларусы ў свеце» Дзяржаўнай праграмы «Культура Беларусі» на 2021–2025 гады ў 2022 годзе скамплектаваны 15 бібліятэчак кніг беларускіх аўтараў. Бібліятэчкі былі перададзены Федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі беларусаў Расіі. Акрамя таго, у рамках указанай падпраграмы ў серыі «Адрасы Беларусі ў свеце» выпушчана выданне ў дзвюх кнігах М.І.Чаргінца «Трудные дороги жизни».
Па заказе Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
УП «Народная асвета» выпушчана 12 назваў падручнікаў для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі тыражом 809,5 тыс. экз.,
2 назвы для ўстаноў спецыяльнай адукацыі тыражом
1,43 тыс. экз. і 2 назвы падручнікаў шрыфтам Брайля ў 17 кнігах тыражом 480 экз. Выдавецтвам «Вышэйшая школа» – 12 падручнікаў па замежных мовах тыражом 110,22 тыс. экз.
Выдавецтвам «Народная асвета» працягнуты выпуск кніг серыі «Школьная бібліятэка» шрыфтам Брайля для дзяцей-інвалідаў па зроку.
У рамках Года істарычнай памяці асаблівая ўвага выдавецтваў сістэмы Міністэрства інфармацыі была накіравана на выпуск літаратуры, прысвечанай захаванню гістарычнай праўды і памяці аб станаўленні і развіцці беларускай дзяржаўнасці, гераічных поздвігах беларускага народа па абароне роднай зямлі, барацьбе супраць нацызму.
У выдавецтве «Беларусь» убачылі свет шэраг кніг, сярод якіх: «Единство. Развитие. Независимость. Документы и материалы шестого Всебелорусского народного собрания. 11-12 февраля 2021 года», «День народного единства», «Лагеря советских военнопленных в Беларуси. 1941 –1944: документы и материалы», «Геноцид белорусского народа» і «Геноцид белорусского народа. Лагеря смерти» (інфармацыйна-аналітычныя выданні, падрыхтаваныя сумесна з Генеральнай пракуратурай Рэспублікі Беларусь) і многія іншыя.
Важнейшым напрамкам дзейнасці дзяржаўных выдавецтваў з’яўляецца камплектаванне бібліятэк устаноў культуры і адукацыі праз закупкі сацыяльна значнай літаратуры цэнтрамі па забеспячэнню дзейнасці бюджэтных арганізацый (далей – цэнтрамі).
Напрамую ў выдавецтвах у 2022 годзе цэнтрамі набыта 184 850 экз. кніг на сумму 2 581,88 тыс. рублёў.
Праводзіцца значная работа па давядзенню сацыяльна значнай літаратуры да чытацкай аўдыторыі, Міністэрствам інфармацыі сумесна з Міністэрствам культуры і Міністэрствам адукацыі выпрацаваны ўзгодненыя падыходы па вызначэнню назваў, тыражоў і кошту выданняў, рэкамендуемых да друку.