Колькасныя паказчыкі выпуску выданняў у рэспубліцы

Паводле даных дзяржаўнага статыстычнага ўліку, усяго ў 2017 годзе выдавецтвамі і арганізацыямі, якія выпускаюць кніжную прадукцыю, розных форм уласнасці выдадзена 9590 найменняў кніг і брашур агульным тыражом 23,1 млн экз. У параўнанні з папярэднім годам колькасць выпушчаных выданняў і сукупны тыраж практычна не змяніліся (рост на 0,1 % па колькасці найменняў і скарачэнне на 0,16 % па тыражы).

Колькасны паказчык выпуску кніг і брашур у разліку на душу насельніцтва ў параўнанні з 2016 годам не змяніўся і склаў 2,4 кнігі на аднаго жыхара.

Сярэдні тыраж адной кнігі ў 2017 годзе склаў 2,4 тыс. экз.

Паказчык аб’ёмаў надрукаванай кніжнай прадукцыі (сукупны лістаж), які характарызуе памеры загрузкі паліграфічных прадпрыемстваў, у параўнанні з 2016 годам павялічыўся на 8,9 % (са 199,07 да 216,8 млн друкаваных лістоў-адбіткаў), але скараціўся ў параўнанні з 2014 годам на 29,1 % (з 305,8 да 216,8 млн друкаваных лістоў-адбіткаў), у параўнанні з
2010 годам — на 63,8 %, з 2008 годам — на 73,7 %.

Доля кніг у агульным асартыменце назваў кніжнай прадукцыі ў параўнанні з папярэднім годам нязначна павялічылася і склала 75,2 % (77,7 % у сукупным тыражы), адпаведна брашур выпушчана 24,8 % (22,3 % у агульным тыражы). У агульнай масе кніжнай прадукцыі колькасць выданняў у пераплёце павялічылася — 15,6 % у 2017 годзе супраць 13,9 % у 2016 годзе па колькасці назваў і 29,2 % супраць 20,4 % па тыражы.

У агульнай колькасці выдадзенай у рэспубліцы ў 2017 годзе кніжнай прадукцыі перавыданні склалі 15,06 % (17,7 % у 2016 годзе, 16,7 % у 2015, 17,1 % у 2014, 16,7 % у 2013 і 13,5 % у 2012 годзе). Па тыражах доля перавыданняў зменшылася — 34,7 % супраць 44,9 % у 2016 годзе (47,2 % у 2015 годзе, 40,1 % у 2014, 35,9 % у 2013 і 28,8 % у 2012 годзе).

Павялічылася за мінулы год доля перакладных выданняў у агульным аб’ёме выдадзеных назваў —  па колькасці назваў яна склала 6,35 % (5,1 % у 2016 годзе, 5,3 % у 2015, 8,0 % у 2014, 8,5 % у 2013 і 9,1 % у  2012 годзе), па тыражы — 6,5 % (5,0 % у 2016 годзе, 6,1 % у 2015, 9,8 % у 2014, 12,7 % у 2013 і 14,6 % у 2012 годзе). Перакладных выданняў выпушчана 609 най-
менняў (у 2016 годзе — 486, у 2015 — 545, у 2014 — 924, у 2013 годзе — 973) тыражом 1,51 млн экз. (у 2016 годзе — 1,16 млн, у 2015 — 1,3, у 2014 — 3,0 і ў 2013 годзе — 4,0 млн).

На беларускую мову кнігі перакладаліся з рускай (39), англійскай (13), шведскай (8), нямецкай (7), іспанскай (6), кітайскай (3), латышскай (3), фінскай (3), румынскай, албанскай, балгарскай, венгерскай, грэчаскай, лацінскай, нарвежскай, украінскай і іншых (па 1) моў. На рускую —
з англійскай мовы (178), беларускай (26), французскай (22), нямецкай (19), польскай (9), сербскай (2), літоўскай (2), іспанскай, італьянскай, кіргізскай, казахскай, курдскай, партугальскай, персідскай і іншых (па 1) моў.

Колькасць малатыражных выданняў, выпушчаных тыражом да 500 экзэмпляраў, узрасла і ў 2017 годзе склала ўжо 63,4 % у агульнай колькасці назваў пры 4,5 % — у агульным тыражы, ад 500 да 1 тысячы экзэмпляраў — 7,5 % і 2,8 %, ад 1 да 5 тысяч экзэмпляраў — 21,3 % і 24,8 % адпаведна. Доля прадукцыі, выпушчанай тыражом звыш 5 тысяч экзэмпляраў, у агульнай колькасці назваў нязначная — 7,7 %, але ў агульным тыражы складае 67,8 %.

86 выдавецтваў і арганізацый, якія выдаюць кніжную прадукцыю, выпусцілі ў 2017 годзе ад 11 да 50 найменняў, 32 — ад 51 да 100 найменняў, 17 выдавецтваў выпусцілі ад 101 да 200 найменняў (у асноўным гэта выдавецкія цэнтры вышэйшых вучэбных устаноў, а таксама выдавецтвы «Народная асвета», ТАА «Харвест», «Выдавецкі дом «Беларуская навука»).

Толькі 5 выдавецтваў (Выдавецкі цэнтр Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, НМУ «Нацыянальны інстытут адукацыі», ВПУП «Кніжны дом», ТАА «Выснова», ТАА «Папуры») выпусцілі ад 200 да 500 найменняў кніжнай прадукцыі, якая складае 13,0 % у  агульнай колькасці назваў і 28,5 % у агульным тыражы.

Безумоўным лідарам на рынку выдавецкіх паслуг па-ранейшаму застаецца ТДА «Аверсэв», якое выпусціла ў 2017 годзе 562 найменні тыражом 4,935 млн экз. (5,86 % ад агульнай колькасці і 21,4 % ад агульнага тыражу). Для параўнання: у 2010 — 345 найменняў тыражом 2,87 млн экз. (3,1 і 6,6 %), у 2015 — 469 найменняў тыражом 4,44 млн экз. (4,6 і 20,6 %), у 2016 годзе — 514 найменняў тыражом 5,13 млн экз. (5,4 і 22,2 %).


Издательство

Количество книг и брошюр

Тираж
(тыс. экз)

Аверсэв

562

4935,4

Выснова

346

473,7

Белорусский государственный

медицинский институт

251

38,0

Попурри

234

783,7

Национальный институт образования

211

4142,4

Книжный дом

207

1144,7

Брестский государственный университет

167

17,8

Белый ветер

160

254,5

Белорусский государственный технический университет

154

22,3

Витебский государственный университет

148

15,9

Издательство

Тираж
(тыс. экз)

Количество книг и брошюр

Аверсэв

4935,4

562

Национальный институт образования

4142,4

211

Книжный дом

1144,7

207

Адукацыя i выхаванне

1107,2

69

Народная асвета

892,5

141

Попурри

783,7

234

Конкурс, БА

779,3

39

Пачатковая школа

684,1

86

Принтбук

581,1

79

Выснова

473,7

346

На беларускай мове выпушчана 1314 найменняў кніг і брашур тыражом 4,337 млн экз., што ў параўнанні з папярэднім годам больш па назвах на 17,1 %, па тыражы на 16,0 %.

Літаратура на беларускай мове складае 13,7 % ад агульнай колькасці выпушчанай у рэспубліцы выдавецкай прадукцыі і 18,8 % у яе сукупным тыражы (у 2005 годзе — 9,2 і 7,2 %, у 2010 — 8,6 і 9,3 %, у 2014 — 9,5 і 11,6 %, у 2015 — 11,4 і 17,1 %, у 2016 годзе — 11,7 і 16,2 % адпаведна).

Кнігі на беларускай мове, акрамя дзяржаўных выдавецтваў «Мастацкая літаратура», «Народная асвета», «Выдавецкі дом «Беларуская навука», РВУ «Выдавецкі дом «Звязда», РУП «Выдавецтва «Пачатковая школа», выпускаюць НМУ «Нацыянальны інстытут адукацыі», ТДА «Аверсэв», ТАА «Выснова», ВПУП «Кнігазбор», ТДА «Чатыры чвэрці», выдавец Зміцер Колас.

На рускай мове ў рэспубліцы выдадзена 7438 найменняў тыражом 16,87 млн экз., што складае ад агульнай колькасці і тыражу 77,5 і 73,0 %.

На англійскай мове выпушчана 592 назвы тыражом 1,6 млн экз. (6,17 і 6,9 %), на нямецкай 64 назвы тыражом 0,083 млн экз. (0,7 і 0,36 %), на французскай — 42 назвы тыражом 0,034 млн экз. (0,4 і 0,15 %), на іншых мовах — 140 назваў тыражом 0,184 млн экз. (1,46 і 0,8 %).

У 2017 годзе па-ранейшаму вялікая доля вучэбнай літаратуры ў сукупным аб’ёме выпуску — 50,9 % ад агульнай колькасці выпушчанай прадукцыі і 76,2 % ад сумарнага тыражу (у 2016 годзе — 51,4 і 76,1 % адпаведна, у 2015 — 48,36 і 65,5 %, у 2014 годзе — 47,2 і 60,1 %, у 2013 го-
дзе — 46,8 і 55,0 %, у 2012 годзе — 43,8 і 47,8 %).

Павялічыўся ў параўнанні з мінулым годам выпуск літаратурна-мастацкіх выданняў — па колькасці найменняў з 569 да 635. У той жа час тыраж іх зменшыўся з 0,28 да 0,23 млн экз. Павялічыўся таксама выпуск навукова-папулярных выданняў — з 454 да 522 найменняў і з 0,59 да 0,73 млн экз. па тыражы.

Паменшыўся выпуск духоўна-асветніцкіх выданняў. Выпуск выданняў па астатніх тэматычных напрамках практычна не змяніўся. 

Разделы целевого назначения

Количество названий,% от общего количества

2013

2014

2015

2016

2017

Официальные

73/0,6

77/0,67

93/0,9

90/0,9

67/0,7

Массово-политические

5/-

5/-

8/-

4/-

-

Научные

1341/11,7

1353/11,65

1329/12,9

1180/12,3

1150/12,0

Научно-популярные

714/6,2

765/6,6

602/5,86

454/4,7

522/5,4

Производственные

546/4,8

649/5,6

851/8,3

694/7,2

682/7,1

Учебные

3259/28,5

3365/29,0

2879/28,0

3101/32,4

2973/31,0

Учебно-методические

2092/18,3

2114/18,2

2089/20,3

1822/19,0

1907/19,9

Литературно-художественные

1090/9,5

912/7,86

655/6,4

569/5,9

635/6,6

Издания для детей и юношества

980/8,6

1044/9,0

529/5,15

566/5,9

559/5,8

Справочные

634/5,5

685/5,9

700/6,8

634/6,6

623/6,5

Информационные

183/1,6

168/1,45

201/1,96

150/1,6

145/1,5

Издания для досуга

302/2,6

240/2,07

110/1,07

121/1,3

124/1,3

Духовно-просветительские

154/1,35

170/1,5

167/1,6

128/1,3

80/0,8

Разделы целевого назначения

Тираж (млн. экз.),% от совокупного тиража

2013

2014

2015

2016

2017

Официальные

0,17/0,5

0,19/0,6

0,14/0,65

0,12/0,5

0,12/0,5

Массово-политические

0,0046/-

0,007/-

0,02/-

0,003/-

-

Научные

0,22/0,7

0,23/0,74

0,22/1,0

0,17/0,7

0,16/0,7

Научно-популярные

1,93/6,1

1,86/6,0

0,93/4,3

0,59/2,5

0,73/3,15

Производственные

0,5/1,6

0,63/2,0

0,69/3,2

0,5/2,2

0,37/1,6

Учебные

15,5/49,3

16,8/53,85

12,61/58,5

15,9/68,7

15,6/67,7

Учебно-методические

1,78/5,7

1,94/6,2

1,5/6,96

1,7/7,3

1,97/8,5

Литературно-художественные

2,5/8,0

1,38/4,4

0,42/1,95

0,28/1,2

0,23/1,0

Издания для детей и юношества

4,75/15,1

4,62/14,8

2,15/10,0

1,6/6,9

2,03/8,8

Справочные

0,93/3,0

1,0/3,2

0,88/4,1

0,65/2,8

0,54/2,3

Информационные

0,27/0,9

0,22/0,7

0,22/1,0

0,17/0,7

0,185/0,8

Издания для досуга

1,5/4,8

1,1/3,5

0,6/2,7

0,52/2,2

0,63/2,7

Духовно-просветительские

1,18/3,8

1,06/3,4

1,1/5,1

0,78/3,4

0,29/1,4