Мерапрыемствы

Гісторыя медыяфоруму

Пачынаючы з 2006 года пры фінансавай падтрымцы Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы і Міждзяржаўнага фонда гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў-удзельніц СНД у Беларусі штогод праводзіцца Беларускі міжнародны медыяфорум «Партнёрства ў імя будучыні» па наступнай тэматыцы:

 2006 год — «Партнёрства ў імя будучыні: СМІ як фактар прадухілення выклікаў і пагроз XXI стагоддзя» (форум прайшоў пры падтрымцы АДКБ з удзелам Генеральнага сакратара арганізацыі М.М.Бардзюжы); 

2007 год — «Партнёрства ў імя будучыні: сацыяльная адказнасць СМІ»; 

2008 год — «Партнёрства ў імя будучыні: СМІ ў эпоху глабалізацыі: актуальныя аспекты» (форум прайшоў пры падтрымцы Міжнароднага еўразійскага руху); 

2009 год — «Партнёрства ў імя будучыні: СМІ ў перыяд глабальнага эканамічнага крызісу. Фарміраванне сацыяльных установак насельніцтва» (форум прайшоў пры падтрымцы Офіса АБСЕ ў Мінску); 

2010 год — «Рэспубліка Беларусь: партнёрства ў імя будучыні»; 

2011 год — «Партнёрства ў імя будучыні: патрыятызм, духоўнасць, яднанне»; 

2012 год — «Партнёрства ў імя будучыні: мадэлі новай эпохі»; 

2013 год — «Партнёрства ў імя будучыні: гісторыка-культурная спадчына як фактар яднання»; 

2014 год — «Партнёрства ў імя будучыні: рэаліі глабальнага свету»; 

2015 год — «Партнёрства ў імя будучыні: спадчына Вялікай Перамогі»; 

2016 год — «Партнёрства ў імя будучыні: 25 гадоў СНД»; 

2017 год — «Партнёрства ў імя будучыні: прыярытэты сучаснай цывілізацыі». 

За гады свайго існавання Беларускі міжнародны медыяфорум «Партнёрства ў імя будучыні» стаў знакавым міжнародным праектам, які збірае прадстаўнікоў экспертнай і медыясупольнасці краін СНД, блізкага і далёкага замежжа па актуальнай праблематыцы сучаснага развіцця дзяржаў. З году ў год назва форуму нязменная: «Партнёрства ў імя будучыні». Штогод да назвы дадаюцца словы, якія вызначаюць яго тэматычную сутнасць і склад удзельнікаў. Медыяфорум традыцыйна выступае дыскусійнай пляцоўкай для абмену думкамі і выпрацоўкі новых ідэй і канцэпцый.

У розныя гады ўдзельнікамі медыяфоруму былі аўтарытэтныя палітолагі, эксперты, кіраўнікі вядучых СМІ краін СНД, Балтыі і далёкага замежжа (звыш 20 дзяржаў). Сярод удзельнікаў медыяфоруму — Дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Р.А. Рапота, Адказны сакратар Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі С.Г. Стрэльчанка, Выканаўчы дырэктар Міждзяржаўнага фонду гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў — удзельніц СНД А.Г. Іксанаў, Намеснік міністра сувязі і масавых камунікацый Расійскай Федэрацыі А.К. Волін, Кіраўнік Дэпартамента сродкаў масавай інфармацыі і рэкламы г. Масквы І.У. Шубін, Старшыня Камітэта па друку і ўзаемадзеянню са сродкамі масавай інфармацыі г. Санкт-Пецярбурга С.Р. Серазлееў, Генеральны дырэктар ІТАР-ТАСС С.У. Міхайлаў, Першы намеснік Генеральнага дырэктара ІТАР-ТАСС М.С. Гусман, галоўны рэдактар «Расійскай газеты» У.А. Фронін, Намеснік дырэктара Азіяцка-Еўрапейскага бюро Кітайскага дзяржаўнага інфармацыйнага агенцтва Сіньхуа Цзінь Сюэгэн, Генеральны дырэктар Еўрапейскага цэнтра геапалітычнага аналізу Матэвуш Піскорскі, кіраўнікі і прадстаўнікі дыпламатычных місій у Рэспубліцы Беларусь, кіраўнікі і супрацоўнікі вядучых замежных сродкаў масавай інфармацыі.

Традыцыйна ў межах медыяфоруму праводзіцца Летняя школа журналістыкі для маладых журналістаў і студэнтаў старэйшых курсаў Інстытута журналістыкі БДУ з правядзеннем майстар-класаў вядучых замежных і беларускіх журналістаў. За гады правядзення медыяфоруму ў межах Летняй школы журналістыкі прайшлі майстар-класы палітычнага аглядальніка тэлеканала RT А.Б. Гурнова; былога старшыні Нацыянальнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь Г.Б. Давыдзькі; першага намесніка галоўнага рэдактара газеты «Комсомольская правда» М.А. Яфімовіча; галоўнага рэдактара газеты «Вечерняя Москва» А.І. Купрыянава; міжнароднага аглядальніка, вядучага тэлепраграмы «Дакументальнае кіно Леаніда Млечына» на тэлеканале «ТБ Цэнтр» Л.М. Млечына; Прэзідэнта Міжнароднай акадэміі тэлебачання і радыё (Расія) А.Р. Лысенка; дэкана Вышэйшай школы (факультэта) тэлебачання МДУ імя М.В. Ламаносава В.Т. Траццякова і інш.

Па выніках медыяфоруму ў замежных СМІ публікуюцца і выходзяць у эфір цыклы матэрыялаў, якія спрыяюць умацаванню іміджу Беларусі як сацыяльна арыентаванай дзяржавы, якая дынамічна развіваецца.