Мерапрыемствы

II Еўрапейскія гульні 2019 у Мінску

ТЕКСТ ДЛЯ БЕЛОРУССКОЙ ВЕРСИИ

II Еўрапейскія гульні пройдуць з 21 па 30 чэрвеня 2019 года ў сталіцы Беларусі – Мінску. У буйнейшым спартыўным форуме кантынента прымуць удзел больш як 4000 спартсменаў з 50 краін, якія разыграюць 200 камплектаў узнагарод у 15 відах спорту (23 дысцыплінах), а таксама ліцэнзіі на Алімпіяду-2020 у Токіа.

На першых Еўрапейскіх гульнях-2015 у Баку зборная Беларусі паказала высокія рэзультаты, заняўшы ў агульным медальным заліку сёмае месца: нашы спартсмены заваявалі 43 узнагароды (10 залатых, 11 сярэбраных і 22 бронзавыя).

Рашэнне аб перадачы Беларусі права на правядзенне другіх Еўрапейскіх гульняўбыло прынята 21 кастрычніка 2016 года па выніках галасавання дэлегатаў з 50 краін на 45-м пасяджэнні Генеральнай асамблеі Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў (ЕАК) у Мінску. Кантракт на правядзенне II Еўрапейскіх гульняў, у якім абазначаны асноўныя прынцыпы форуму, быў падпісаны 1 верасня 2017 года прадстаўнікамі мэрыі Мінска, Міністэрства спорту і турызму, НАК Беларусі  і выканкама ЕАК. 

Важкімі аргументамі на карысць беларускай сталіцы сталі развітая спартыўная інфраструктура, унушальны вопыт правядзення міжнародных спаборніцтваў высокага ўзроўню, кваліфікаваныя спецыялісты і, вядома, падтрымка кіраўніка НАК – Прэзідэнта краіны Аляксандра Лукашэнкі.

Як адзначыў прэзідэнт ЕАК Янез Качыянчыч, які адразу пасля афіцыйнага назначэння кіраўніком гэтай уплывовай спартыўнай арганізацыі наведаў Беларусь, Еўрапейскія гульні-2019 паслужаць "добрай падрыхтоўкай да летняй Алімпіяды ў Токіа і дадуць магчымасць з’яднаць дух еўрапейскіх спартсменаў”. 

Даты правядзення II Еўрагульняў у Мінску

На пасяджэнні выканкама ЕАК у сталіцы Македоніі Скоп’і 20 мая 2017 года былі зацверджаны тэрміны правядзення II Еўрапейскіх гульняў у Мінску: адкрыццё форуму адбудзецца 20 чэрвеня, а спаборніцтвы пройдуць з 21 па 30 чэрвеня 2019 года.


(крынiца  http://www.belarus.by/ru/about-belarus/sport/2019-european-games-minsk)