Конкурс па выбары выканаўцаў мерапрыемства Дзяржаўнай праграмы «Культура Беларусі» падпраграмы «Беларусы ў свеце»

Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь правяло конкурс па выбары выканаўцаў мерапрыемствы 14 «Падрыхтоўка і выданне кніг, прысвечаных беларускай дыяспары» Дзяржаўнай праграмы «Культура Беларусі» падпраграмы «Беларусы ў свеце». 



 Вынікі конкурсу "Беларусы ў свеце" - 2018 

У Міністэрстве інфармацыі Рэспублікі Беларусь 21 сакавіка 2018 года адбылося пасяджэнне конкурснай камісіі па разгляду прапаноў, якія паступілі ад удзельнікаў адкрытага конкурсу па выбары выканаўцаў мерапрыемства 14 падпраграмы «Беларусы ў свеце» Дзяржаўнай праграмы «Культура Беларусі», абвешчанага 20 лютага 2018 года. 

Па выніках галасавання конкурснай камісіі па выбары выканаўцаў мерапрыемства 14 падпраграмы 4 «Беларусы ў свеце» Дзяржаўнай праграмы «Культура Беларусі» на 2016-2020 гады пераможцам прызнана Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі» з прапановай выдання ў 2018 годзе кнігі Янкі Купалы «А хто там ідзе?: на мовах свету».