Мерапрыемствы

Конкурс па выбары выканаўцаў мерапрыемстваў Дзяржаўнай праграмы аб сацыяльнай абароне і садзейнічанні занятасці насельніцтва на 2016 – 2020 гады

Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь праведзены конкурс па выбару выканаўцаў мерапрыемства 124 “Выданне кніг серыі “Школьная бібліятэка” шрыфтам Брайля для дзяцей-інвалідаў па зроку” падпраграмы 4 “Безбар’ернае асяроддзе жыццядзейнасці інвалідаў і фізічна аслабленых асоб” Дзяржаўнай праграмы аб сацыяльнай абароне і садзейнічанні занятасці насельніцтва ў 2019 годзе.

Пераможцам конкурсу вызначана выдавецтва “Народная асвета”.

 

Вынікі конкурсу 2018 года

Пераможцам адкрытага конкурсу па выбару выканаўцаў мерапрыемства 132 “Выданне кніг серыі “Школьная бібліятэка” шрыфтам Брайля для дзяцей-інвалідаў па зроку” падпраграмы 4 “Безбар’ернае асяроддзе жыццядзейнасці інвалідаў і фізічна аслабленых асоб” Дзяржаўнай праграмы аб сацыяльнай абароне і садзейнічанні занятасці насельніцтва ў 2017 годзе вызначана выдавецтва “Народная асвета”. Выдадзены творы П. Панчанкі, І. Навуменкі, Р. Баравіковай, В. Дуніна-Марцінкевіча, В. Быкава, А. Фета, А. Платонава, М. Гумілёва, Г. Ахматавай – усяго 9 найменняў у 58 кнігах агульным накладам 1 334 экз. На гэтыя мэты ў 2018 годзе накіравана 116,303 тыс. рублёў.

 

Вынікі конкурсу 2017 года

Пераможцам адкрытага конкурсу па выбару выканаўцаў мерапрыемства 132 “Выданне кніг серыі "Школьная бібліятэка" шрыфтам Брайля для дзяцей-інвалідаў па зроку” падпраграмы 4 “Безбар’ернае асяроддзе жыццядзейнасці інвалідаў і фізічна аслабленых асоб” Дзяржаўнай праграмы аб сацыяльнай абароне і садзейнічанні занятасці насельніцтва ў 2017 годзе вызначана выдавецтва “Народная асвета”. Выдадзены творы І. Навуменкі, І. Сяркова, П. Броўкі, А. Куляшова, У. Дубоўкі, А. Чэхава, А. Астроўскага – усяго 13 найменняў у 47 кнігах агульным накладам 1 081 экз. На гэтыя мэты ў 2017 годзе накіравана 145,185 тыс. рублёў.