Нацыянальны конкурс друкаваных сродкаў масавай інфармацыі «Залатая Літара»

Заснавальнікам Нацыянальнага конкурсу друкаваных сродкаў масавай інфармацыі «Залатая Літара» выступае Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Асноўнай мэтай конкурсу з’яўляецца ўсебаковае садзейнічанне развіццю друкаваных сродкаў масавай інфармацыі Рэспублікі Беларусь, актуалізацыя значных тэматычных напрамкаў дзейнасці друкаваных СМІ па рэалізацыі дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі, павышэнне прафесійнага і ідэйна-зместавага ўзроўню друкаваных СМІ і стымуляванне творчай дзейнасці журналістаў і іншых творчых работнікаў, занятых у працэсе вытворчасці друкаваных СМІ.

Матэрыялы могуць падавацца на любыя намінацыі без абмежавання колькасці. Пераможцы намінацый ўзнагароджваюцца дыпломамі і памятнымі знакамі — сімваламі конкурсу «Залатая Літара».

Да ўдзелу ў конкурсе дапускаюцца друкаваныя СМІ, інфармацыйныя агенцтвы, зарэгістраваныя ў Рэспубліцы Беларусь ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку, а таксама асобныя журналісты і творчыя работнікі друкаваных СМІ і інфармацыйных агенцтваў па прадстаўленні юрыдычнай асобы, на якую ўскладзены функцыi рэдакцыi сродку масавай iнфармацыi (далей — рэдакцыя) і інфармацыйнага агенцтва, у адпаведнасці з намінацыямі конкурсу.

Удзельнік конкурсу, які стаў пераможцам у адной з намінацый конкурсу ў мінулым годзе, не можа прымаць удзел у конкурсе ў гэтай жа намінацыі ў бягучым годзе.

Намінацыі 2018 года:

 Рэспубліканскія і абласныя друкаваныя СМІ і інфармацыйныя агенцтвы:

 

1. Лепшыя матэрыялы грамадска-палітычнай тэматыкі; 

2. Лепшыя матэрыялы эканамічнай тэматыкі; 

3. Лепшыя матэрыялы сацыяльнай тэматыкі; 

4. Лепшыя матэрыялы па тэматыцы спорту і здаровага ладу жыцця; 

5. Лепшыя матэрыялы па тэматыцы развіцця культуры; 

6. Лепшыя матэрыялы гісторыка-краязнаўчай тэматыкі.

 

Раённыя, гарадскія, карпаратыўныя і шматтыражныя друкаваныя СМІ:

 

7. Лепшыя матэрыялы грамадска-палітычнай тэматыкі; 

8. Лепшыя матэрыялы сацыяльна-эканамічнай тэматыкі; 

9. Лепшыя матэрыялы па тэматыцы спорту і здаровага ладу жыцця; 

10. Лепшыя матэрыялы па тэматыцы развіцця культуры; 

11. Лепшыя матэрыялы гісторыка-краязнаўчай тэматыкі.

 

Агульныя намінацыі:

 

12. Лепшыя матэрыялы моладзевай, дзіцяча-юнацкай тэматыкі; 

13. Лепшы сумесны праект з дзяржаўнымі органамі і арганізацыямі; 

14. Лепшы інтэрнэт-праект; 

15. Праца ў сацыяльных сетках; 

16. Лепшыя матэрыялы навуковай, навукова-папулярнай тэматыкі.

 

Персанальныя намінацыі:

 

17. Лепшы рэпарцёр рэспубліканскіх, абласных друкаваных СМІ і інфармацыйных агенцтваў;

18. Лепшы рэпарцёр раённых, гарадскіх, карпаратыўных і шматтыражных  друкаваных СМІ;

19. Лепшы аглядальнік; 

20. Лепшы фотакарэспандэнт рэспубліканскіх, абласных друкаваных СМІ і інфармацыйных агенцтваў; 

21. Лепшы фотакарэспандэнт раённых, гарадскіх, карпаратыўных і шматтыражных друкаваных СМІ.

 

Гран-пры:

 

22. Лепшы творчы праект года раённых, гарадскіх, карпаратыўных і шматтыражных друкаваных СМІ; 

23. Лепшы творчы праект года рэспубліканскіх, абласных друкаваных СМІ і інфармацыйных агенцтваў.

 

Спецыяльны прыз:

 

24. За ўклад у журналістыку.