Нацыянальны конкурс «Мастацтва кнігі»

З мэтай вызначэння лепшых выдавецкіх праектаў, што сталі падзеяй у нацыянальным кнігавыданні, падвышэння мастацкай і паліграфічнай культуры беларускай кнігі, далейшага развіцця кніжнага мастацтва, папулярызацыі лепшых дасягненняў выдавецтваў рэспублікі за 2017 год 17-18 студзеня 2018 года Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь быў праведзены LVIІ Нацыянальны конкурс «Мастацтва кнігі».

На конкурс паступіла 148 выданняў ад 34 арганізацый, што ажыццяўляюць выдавецкую дзейнасць.

62 выданні былі адабраны па выніках рэйтынгавага галасавання мастацка-экспертнай камісіі на разгляд аўтарытэтнага журы, у складзе якога вядомыя дзеячы культуры і мастацтвы, прадстаўнікі творчых звязаў. Пераможцы вызначаны ў 16 намінацыях.

Урачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу адбылася ў межах XXV Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу, які прайшоў з 28 лютага па 4 сакавіка 2018 г. у адміністрацыйным комплексе па праспекце Пераможцаў, 14.

 

Намінацыі Нацыянальнага конкурсу:

I. Гран-пры конкурсу — намінацыя «Трыумф» (з уручэннем дыплома імя Ф.Скарыны і памятнага знака-знака «Вялікі залаты фаліянт»),

II. Тэматычныя намінацыі (з уручэннем адмысловага дыплома і памятнага знака-знака «Малы залаты фаліянт»):

— «ЛІТ-фармат» (выданні літаратурна-мастацкага кірунку);

— «Падручнік новага стагоддзя» (выданні навучальнага кірунку);

— «Фотовзгляд» (фотаальбомы, фотакнігі);

— «Разам з кнігай мы расцём» (кнігі для дзяцей і юнацтва);

— «Залатыя скрыжалі» (даведкавыя і энцыклапедычныя выданні);

— «АРТ-кніга» (выданні па выяўленчым мастацтве, факсімільныя, рэпрынтныя, бібліяфільскія выданні);

— «Эўрыка» (навуковыя, навукова-папулярныя выданні);

— «Духоўнасць» (выданні духоўна-асветнага кірунку).

III. Адмысловыя намінацыі (з уручэннем адмысловага дыплома і памятнага знака-знака «Малы залаты фаліянт»):

— «За ўнёсак у захаванне духоўнай спадчыны»;

— «Паслядоўнікі Скарыны»;

— «Супольнасць» (супольныя выдавецкія праекты);

— «У люстэрку часу» (кнігі, выдадзеныя на заказ).

IV. Персанальная намінацыя «Майстэрства» (лепшаму ілюстратару кнігі, лепшаму дызайнеру кнігі, лепшаму фотамастаку з уручэннем адмысловага дыплома і памятнага знака- знака «Малы залаты фаліянт»).