Мерапрыемствы

Рэспубліканскі творчы конкурс “Пад знакам Года малой радзімы!”

Праводзiцца рэспубліканскі творчы конкурс сярод сродкаў масавай інфармацыі “Пад знакам Года малой радзімы!”, арганізатар якога – Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

Асноўныя мэты конкурсу: рэалізацыя задач дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі ў развіцці рэгіёнаў краіны; фарміраванне павагі да “малой радзімы”, уклад у яе развіццё, паказ яркіх дасягненняў па зберажэнню і адраджэнню роднага краю; садзейнічанне выхаванню ў моладзі патрыятызму і любові да Радзімы праз паняцце “малая радзіма”, фарміраванню актыўнай жыццёвай пазіцыі маладога пакалення краіны.

На конкурс прадстаўляюцца матэрыялы, апублікаваныя ў друку альбо якія выйшлі ў эфір тэлевізійных ці радыёвяшчальных СМІ, размешчаныя на Інтэрнэт-сайтах на працягу 2018 года.