Мерапрыемствы

Рэспубліканскі творчы конкурс на лепшую публікацыю па тэме: "75 гадоў трагедыі і гераізму Мінскага гета – захаванне памяці"

Конкурс праводзіцца напярэдадні мерапрыемстваў Дзён памяці, прысвечаных 75-й гадавіне трагедыі і гераізму Мінскага гета, якія пройдуць у Мінску ў кастрычніку 2018 года. 

Арганізатары конкурсу: Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь і Саюз беларускіх габрэйскіх грамадскіх аб'яднанняў і абшчын. 

Асноўнымі мэтамі і задачамі Конкурсу з'яўляюцца:
- прыцягненне ўвагі грамадскасці да мерапрыемстваў Дзён памяці, прысвечаных 75-й гадавіне трагедыі і гераізму Мінскага гета як яркага прыкладу талерантнасці і процідзеяння ўсіх відах антысемітызму, нацыяналізму ў гісторыі сучаснай Беларусі, якія даюць штуршок, як культурнаму развіццю, так і развіццю грамадства ў цэлым; 

- актывізацыя работы журналістаў, накіраванай на захаванне памяці аб трагедыі і гераізме гета ў Мінску і на тэрыторыі Беларусі; 

- падтрымка найбольш таленавітых журналістаў, якi ярка і арыгінальна асвятляюць тэмы, звязаныя з рознымі аспектамі арганізацыі Дзён памяці, заахвочванне і стымуляванне іх творчай і грамадскай актыўнасці; 

- распаўсюджванне ведаў пра супраціў ў Мінскім гета і ўдзелу габрэяў у партызанскім руху, Праведнікаў Народаў Свету і інш. 

Прыём заявак ажыццяўляецца з 1 чэрвеня па 15 верасня 2018 г. 

На конкурс прадстаўляюцца матэрыялы, апублікаваныя ў друкаваных СМІ альбо на Інтэрнэт-рэсурсах, якія выйшлі ў эфір тэлевізійных/радыёвяшчальных СМІ з 1 чэрвеня па 15 верасня 2018 года. 

Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу пройдзе ў рамках мерапрыемстваў Дзён памяці.