24 жніўня адбудзецца пасяджэнне журы Рэспубліканскага конкурсу "Нацыянальная літаратурная прэмія",

25.08.2018
Прагляды: 1814
24 жніўня адбудзецца пасяджэнне журы Рэспубліканскага конкурсу "Нацыянальная літаратурная прэмія", у ходзе якога вызначацца яго пераможцы.

У 2018 годзе на конкурс было прадстаўлена ўсяго 59 кніг. Пасля разгляду заявак Экспертнай камісіяй па адборы твораў на суісканне прэміі на суд журы прадстаўлены 51 твор у розных жанрах.

Імёны пераможцаў будуць абвешчаныя 2 верасня ў рамках урачыстага адкрыцця Дня беларускага пісьменства.