Абмежаваны доступ да двух інтэрнэт-рэсурсаў за неналежную рэкламу

22.08.2018
Прагляды: 1627

Абмежаваны доступ да двух інтэрнэт-рэсурсаў за неналежную рэкламу

На падставе пісьмовага паведамлення Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта і кіруючыся артыкуламі 38, 511 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб сродках масавай інфармацыі", Міністэрства інфармацыі 21 жніўня 2018 года прыняло рашэнне аб абмежаванні доступу да інтэрнэт-рэсурсаў gomel.dengi-v-zaim.by і dengi-v-zaim.by за размяшчэнне неналежнай рэкламы. 

З дапамогай названых інтэрнэт-сайтаў у парушэнне ўстаноўленага парадку распаўсюджвалася рэклама аб прадастаўленні мікрапазык неабмежаванаму колу асоб.