Часопіс «Алеся» аб'яўляе чарговы сямейны конкурс «Мае вы родненькія!»

17.03.2022
Прагляды: 4
10 красавіка ў розных краінах святкуецца Дзень братоў і сясцёр. Такое сямейнае свята — добрая нагода патэлефанаваць ці напісаць адно аднаму, павіншаваць ці проста спытацца, як справы. Часопіс «Алеся» прапануе вам далучыцца да гэтай цудоўнай традыцыі і аб'яўляе чарговы сямейны конкурс «Мае вы родненькія!»

17-16_kopiya_13.jpg

Дашліце ў рэдакцыю «Звязды» фотаздымак, на якім вы і вашы брат ці сястра, дадайце невялікі аповед пра сямейныя адносіны і дружбу, пра тое, за што вы ўдзячны адно аднаму, і г. д.

Найлепшы аповед з фотаздымкам выйдзе ў найбліжэйшым нумары часопіса «Алеся». Думаецца, такая публікацыя стане выдатным падарункам вашаму роднаму чалавеку.

Фотаздымак і аповед дасылайце на адрас: 220013 г. Мінск, вул. Б. Хмяльніцкага, 10-а. «Звязда» (на конкурс часопіса «Алеся») ці па e-maіl: alesya@zvіazda.by.

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах Выдавецкага дома «Звязда».