Часопіс «Вясёлка» аб'яўляе конкурс

14.04.2022
Прагляды: 11
photo_2022-04-14_12-06-19.jpg

У 2022 годзе часопіс «Вясёлка» адзначае юбілей — 65 гадоў — і аб'яўляе конкурс.

Запішыце сваю гісторыю або верш, сфатаграфуйце старыя нумары, зрабiце малюнак, звязаны з «Вясёлкай», і дашліце вашу працу ў рэдакцыю на электронную пошту vyaselka2011@yandex.by або па адрасе: вул. Кальварыйская, 25-309, г. Мінск, 220073 з паметкай «Вясёлка-65!».

Конкурс будзе праходзіць на працягу 2022 года. Лепшыя работы будуць ў часопісе, а іх аўтары атрымаюць памятныя прызы ад выдавецтва «Адукацыя і выхаванне» і рэдакцыі часопіса.

Новы месяц — новы падарунак, таму не губляйце магчымасць пісаць у рэдакцыю некалькі разоў! Сярод падарункаў кнігі Уладзіміра Ліпскага, Алены Масла, Алеся Карлюкевіча, Аксаны Аракчэевай і іншых вядомых беларускіх аўтараў, якія з'яўляюцца даўнімі сябрамі часопіса «Вясёлка».