Чатыры камплекты бібліятэчак кніг беларускіх выдавецтваў атрымала НББ

29.05.2020
Прагляды: 480

Чатыры камплекты бібліятэчак кніг беларускіх выдавецтваў атрымала Нацыянальная бібліятэка Беларусі. 

Зборы асветніцкай, адукацыйнай, краязнаўчай, мастацкай літаратуры, выдадзенай у дзяржаўных выдавецтвах Рэспублікі Беларусь, былі перададзены з мэтай папулярызацыі нацыянальнай кніжнай спадчыны ў межах супрацоўніцтва з бібліятэкамі замежных краін.

Праект рэалізаваны ў рамках падпраграмы «Беларусы ў свеце» Дзяржаўнай праграмы «Культура Беларусі» на 2016 – 2020 гады.