Краязнаўцы ўзнагароджаны Ганаровай граматай Міністэрства інфармацыі

11.03.2020
Прагляды: 432

Краязнаўцы ўзнагароджаны Ганаровай граматай Міністэрства інфармацыі

Загадам Міністра інфармацыі № 19/л ад 11 сакавіка 2020 года за значны ўклад у развіццё і папулярызацыю беларускай краязнаўчай літаратуры ўзнагароджаны Ганаровай граматай Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь гісторык, пісьменнік, краязнавец Валерый Мароз, гісторык, пісьменнік, краязнавец Анатоль Бензярук, прафесар Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта, гісторык, пісьменнік, краязнавец Анатоль Гладышчук, гісторык, краязнавец Леанід Несцярчук.