Медалём Францыска Скарыны ўзнагароджана намеснік рэдактара «Гомельскай праўды»

24.12.2021
Прагляды: 219

Дзяржаўных узнагарод удастоены прадстаўнікі розных сфер дзейнасці. Адпаведны ўказ нумар 509 падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Сярод узнагародцаў — прадстаўнік сродкаў масавай інфармацыі.

За шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, узорнае выкананне службовых абавязкаў, дасягненне высокіх творчых паказчыкаў медалём Францыска Скарыны ўзнагароджана намеснік галоўнага рэдактара камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Рэдакцыя газеты «Гомельская праўда» Ніна Злыдзенка.

Віншуем калегу з узнагародай!