Міністр інфармацыі наведаў Ляхавічы
Міністр наведаў аддзяленне дзённага знаходжання грамадян пажылога ўзросту Ляхавіцкага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, якое адкрылася летась у райцэнтры ў капітальна адрамантаваным будынку былога інтэрната аграрнага каледжа. Выдатныя ўмовы для наведвальнікаў прыцягнулі сюды вельмі нераўнадушных, зацікаўленых, творчых землякоў. Аляксандр Карлюкевіч пазнаёміўся з умовамі, створанымі тут для правядзення вольнага часу пажылых людзей, у тым ліку для заняткаў творчасцю.