Музей журналістыкі ў рэдакцыі газеты "Народны голас" (Ельск) наведалі школьнікі
Хлопцы і дзяўчынкі пабачылі экспанаты, сабраныя ў Музеі журналістыкі, а таксама музейную экспазіцыю "Свет дзяцінства".
Карэспандэнты газеты распавядалі гасцям як працуюць журналісты і рыхтуецца газетны нумар або радыёперадача, паказалі як выглядалі раней радыёпрымачы.
Школьнікі з цікавасцю разглядалі экспанаты і задавалі пытанні.