На сетках эфірнага ТБ і радыёвяшчання пройдуць планавыя работы
На сетках эфірнага ТБ і радыёвяшчання пройдуць планавыя работы - «Белтэлекам» назваў даты адключэнняў
1, 6, 7 і 8 кастрычніка ў Мінскай вобласці пройдуць планавыя работы на сетках эфірнага ТБ і радыёвяшчання.
У шэрагу раёнаў магчымы перапынкі ў прыёме тэлеканалаў і радыёстанцый - прыкладна з 09:00 да 16:15.
Самы маштабны дзень - 7 кастрычніка: работы закрануць Мінскі, Барысаўскі, Салігорскі, Смалявіцкі, Крупскі і іншыя раёны.
Калі спецыялісты завершаць усё раней, сігнал вернецца датэрмінова.