Падзяка Міністра інфармацыі Беларусі аб’яўлена калектыву Інстытута літаратуразнаўства імя Якуба Коласа

13.12.2019
Прагляды: 288

Падзяка Міністра інфармацыі Беларусі аб’яўлена калектыву Інстытута літаратуразнаўства імя Якуба Коласа

За актыўны ўдзел у папулярызацыі дасягненняў беларускага літаратуразнаўства і падрыхтоўку 100 тамоў праекта “Беларускі кнігазбор” аб’яўлена Падзяка Міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь калектыву філіяла “Інстытут літаратуразнаўства імя Якуба Коласа” дзяржаўнай навуковай установы “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”.