Пераможцаў Нацыянальнай літаратурнай прэміі ўзнагародзілі на цырымоніі адкрыцця Дня беларускага пісьменства
2 верасня ў Гарадку Віцебскай вобласці падчас урачыстай цырымоніі адкрыцця Дня беларускага пісьменства ўзнагародзілі пераможцаў Нацыянальнай літаратурнай прэміі-2023.
У 2023 годзе на конкурс было пададзена 68 кніжных праектаў. Пасля вывучэння іх экспертнай камісіяй на разгляд журы ўнесены 46 твораў, як ужо вядомых, так і маладых аўтараў. З іх толькі 6 вызначаны пераможцамі.
Лепшы твор (зборнік твораў) паэзіі — «Дыядэмная споведзь» Софіі Шах.
Лепшы твор прозы — «Па веры вашай…» Уладзіміра Гаўрыловіча.
Лепшы твор публіцыстыкі — «Во имя будущего страны. О приоритетах национальной безопасности в новом веке» Уладзіміра Макарава.
Лепшы твор літаратурнай крытыкі і літаратуразнаўства — «Літаратурныя дыялогі: мастацкія пошукі беларускай літаратуры ХХ-ХХІ стагоддзяў» Аліны Сабуць.
Лепшы твор для дзяцей і юнацтва — «Пашка і сонечны праменьчык» Алены Стэльмах.
Лепшы дэбют — «Хлюпик и друг его Нюня» Алесі Прыходзька.
Віншуем пераможцаў!