Першы намеснік гендырэктара ІА ТАСС Міхаіл Гусман узнагароджаны медалём Францыска Скарыны

21.05.2020
Прагляды: 1282

Першы намеснік гендырэктара ІА ТАСС Міхаіл Гусман узнагароджаны медалём Францыска Скарыны

Першы намеснік генеральнага дырэктара інфармацыйнага агенцтва ТАСС Міхаіл Гусман узнагароджаны медалём Францыска Скарыны. Адпаведны ўказ падпісаў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.

Гэтай дзяржаўнай узнагароды Міхаіл Гусман удастоены за значны асабісты ўклад ва ўмацаванне адносін паміж Беларуссю і Расіяй, пашырэнне супрацоўніцтва дзвюх краін у інфармацыйнай сферы.

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах БЕЛТА.

Тэгі: