Першы намеснік Міністра інфармацыі Андрэй Кунцэвіч сустрэўся з Паслом Беларусі ў Кітаі Юрыем Сянько

26 ліпеня ў Міністэрстве інфармацыі Рэспублікі Беларусь адбылася рабочая сустрэча першага намесніка Міністра інфармацыі Андрэя Кунцэвіча з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы Юрыем Сянько.

Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі магчымасць узаемнага двухбаковага супрацоўніцтва ў інфармацыйнай сферы з КНР і іншыя актуальныя пытанні міждзяржаўнага ўзаемадзеяння.
