Першы намеснік Міністра інфармацыі Павел Лёгкі ўзнагароджаны Ганаровай граматай Савета Міністраў

10.04.2020
Прагляды: 367

Першы намеснік Міністра інфармацыі Павел Лёгкі ўзнагароджаны Ганаровай граматай Савета Міністраў

Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 10 красавіка 2020 года № 212 за плённую працу, значны асабісты ўклад у рэалізацыю дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ўзнагароджаны першы намеснік Міністра інфармацыі Павел Лёгкі.