Завяршаецца прыём матэрыялаў на конкурс “Пад знакам Года малой радзімы!"

19.11.2018
Прагляды: 2128

Завяршаецца прыём матэрыялаў на конкурс “Пад знакам Года малой радзімы!"

Завяршаецца прыём матэрыялаў на рэспубліканскі творчы конкурс сярод сродкаў масавай інфармацыі “Пад знакам Года малой радзімы!”, арганізатар якога – Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Асноўныя мэты конкурсу: рэалізацыя задач дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі ў развіцці рэгіёнаў краіны; фарміраванне павагі да “малой радзімы”, уклад у яе развіццё, паказ яркіх дасягненняў па зберажэнню і адраджэнню роднага краю; садзейнічанне выхаванню ў моладзі патрыятызму і любові да Радзімы праз паняцце “малая радзіма”, фарміраванню актыўнай жыццёвай пазіцыі маладога пакалення краіны. На конкурс прадстаўляюцца матэрыялы, апублікаваныя ў друку альбо якія выйшлі ў эфір тэлевізійных ці радыёвяшчальных СМІ, размешчаныя на Інтэрнэт-сайтах на працягу 2018 года. Koнкypcныя матэрыялы на пазней 15 студзеня 2019 года накіроўваюцца ў Міністэрства інфармацыі па адрасе: 220004, г.Мінск, np.Пераможцаў, 11.