Public talk з Андрэем Янушкевічам і Валерыем Славуком у «Светачы»
Пагаворым аб кнізе «Вядзьмар, які рабіўся ваўком», якая нядаўна выйшла ў выдавецтве «Янушкевіч», аб яе атмасферных казках і непаўторных ілюстрацыях. Да размовы таксама далучыцца сам укладальнік кнігі — Антон Францішак Брыль, унук знакамітага беларускага пісьменніка Янкі Брыля. Дарэчы, кніга ўжо даступная для перадзамовы на magazin.belkniga.by, а сам старт продажаў адбудзецца 22 красавіка адначасова ва ўсіх кнігарнях сеткі «Белкніга».
«Вядзьмар, які рабіўся ваўком» — гэта 30 беларускіх чарадзейных казак і паданняў з розных куткоў Беларусі, запісаныя ў канцы XIX- пачатку XX стагоддзя, а цяпер наноў адабраныя і апрацаваныя. Некаторыя з гэтых гісторый усім вядомыя, а іншыя, наадварот, рэдка траплялі ў выданні для шырокага чытача.
Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах ААТ «Белкніга».