Рэспубліканскі творчы конкурс на лепшую публікацыю аб якасці і дзелавой дасканаласці

18.12.2019
Прагляды: 62

Міністэрствам інфармацыі сумесна з Белтэлерадыёкампаніяй і Дзяржаўным камітэтам па стандартызацыі другі год запар праводзіцца Рэспубліканскі творчы конкурс на лепшую публікацыю аб якасці і дзелавой дасканаласці.

Конкурс павінен прыцягнуць увагу грамадскасці да якасці і дзелавой дасканаласці як найважнейшага складальніка ўстойлівага развіцця арганізацый і нацыянальнай эканомікі, актывізаваць асвятленне гэтай тэмы ў сродках масавай інфармацыі (СМІ), садзейнічаць распаўсюджванню вопыту лепшых прадпрыемстваў краіны, якія ўкаранілі перадавыя методыкі эфектыўнага менеджменту і сучасныя сістэмы кіравання якасцю.

Да ўдзелу запрашаюцца асобныя журналісты і творчыя работнікі зарэгістраваных у Рэспубліцы Беларусь ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку друкаваных і электронных СМІ па прадстаўленні юрыдычнай асобы, на якую ўскладзены функцыі рэдакцыі сродку масавай інфармацыі, асобныя аўтары інтэрнэт-рэсурсаў (па прадстаўленні юрыдычнай асобы), выдавецтвы і рэкламныя агенцтвы, студэнты факультэтаў журналістыкі ВНУ.

Конкурс праводзіцца ў наступных катэгорыях: друкаваныя СМІ, электронныя СМІ і інтэрнэт-рэсурсы, «Рэкламны плакат, ролік», «Надзея» (для студэнтаў факультэтаў журналістыкі).

На конкурс прадстаўляюцца матэрыялы, апублікаваныя ў друкаваных СМІ альбо на інтэрнэт-рэсурсах, якія выйшлі ў эфір тэлевізійных/радыёвяшчальных СМІ з 1 студзеня па 31 снежня 2019 года.

Конкурсныя матэрыялы накіроўваюцца ў Міністэрства інфармацыі не пазней за 20 студзеня 2020 года па адрасе: 220004, г.Мінск, пр.Пераможцаў, д.11, з паметкай «На рэспубліканскі творчы конкурс на лепшую публікацыю аб якасці і дзелавой дасканаласці».

Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу пройдзе ў рамках цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў рэспубліканскіх конкурсаў у галіне якасці 2019 года.

ПАЛАЖЭННЕ аб рэспубліканскім творчым конкурсе на лепшую публікацыю аб якасці і делавой дасканаласці 2019 года