Школа маладога літаратара

09.11.2026
Прагляды: 103

Школа маладога літаратара

Праект «Бярозкі» працягвае крочыць шляхам Уладзіміра Караткевіча — і на гэты раз дарога вядзе ў самае сэрца Палесся, да Камянецкай вежы.

Калі: 5 снежня 2026 года ????
Дзе: г.Камянец, Брэсцкая вобласць

Што ў праграме:
чытаем нарыс Уладзіміра Караткевіча «Зямля пад белымі крыламі» — менавіта тую частку, дзе аўтар распавядае пра Камянецкую вежу . Караткевіч пісаў пра яе красамоўна: вежа «ганарліва высіцца над маленькім мястэчкам Камянец»;
наведваем музей «Камянецкая вежа»;
ідзём на аглядную экскурсію па горадзе — пазнаёмімся з Камянцом не па падручніку, а на свае вочы;
наведваем Свята-Сімяонаўскую царкву 1912–1914 гадоў і іншыя мясціны, якія памятаюць гісторыю гэтай зямлі;
вучымся ў найлепшых: удзельнікаў чакае літаратурны майстар-клас ????

Вынік мерапрыемства: атрыманыя веды, якімі адразу можна будзе скарыстацца на практыцы, напісаўшы ўласны нарыс пра Камянец ці іншае месца, якое кранула сэрца 
Гэта выдатная магчымасць палепшыць свае скілы і знайсці аднадумцаў.
Запіс на вандроўку