Шпілеўская: з людзьмі трэба размаўляць у любой сітуацыі

13.06.2022
Прагляды: 6
З людзьмі трэба размаўляць у любой сітуацыі. Пра гэта ў праграме «Клуб рэдактараў» сказала дырэктарка прадстаўніцтва МТРК «Мір» Вольга Шпілеўская.

000022_1654890882_507283_big.jpg

— З людзьмі трэба размаўляць у любой сітуацыі, і размаўляць павінны чыноўнікі з людзьмі на ўсіх узроўнях. І не важна, ты можаш вырашыць гэтае пытанне ці не. Да людзей трэба выйсці і сумленна сказаць, што не магу і па такой прычыне або гэтае пытанне будзе вырашана тады-то. Усё не зводзіцца да таго, што на месцах не працуюць і яны дрэнныя. Гэта тычыцца пошуку новых формаў работы, у тым ліку чыноўнікаў больш высокага звяна, я цяпер кажу і пра міністэрства. Як адзін з варыянтаў, які можна прапанаваць, — анлайн-планёркі. Падчас каранавіруснай інфекцыі, калі ў людзей быў недахоп інфармацыі, мы рабілі стрым міністра. Калі ён адказваў на пытанні, якія пісаліся ў чаце, даступна распавядаў. Чаму не завесці такія „планёркі“ ў тых міністэрстваў, якія ва ўсіх на слыху? І людзі прывыкнуць, што ў YouTube ёсць такая анлайн-планёрка, куды можна прыйсці, паслухаць, пакінуць пытанне, на якое ты потым атрымаеш адказ, — сказала Вольга Шпілеўская.

Яна распавяла аб сваім вопыце ў Адміністрацыі Прэзідэнта:

— Я працавала на прыёмах, калі прыходзілі людзі з рознымі зваротамі. Здзіўляешся таму, калі большую частку праблем мы вырашаем на месцы адразу. Гэта значыць, што старшыні мясцовага камітэта трэба вызваляць ад займаемай пасады. Калі праблема доўгайграючая, калі яна патрабуе юрыдычных нейкіх падыходаў, унясення змяненняў у заканадаўства, тады зразумела, чаму прыязджае Адміністрацыя Прэзідэнта. Але, калі большая частка праблем вырашаецца адразу, тады гэта кажа пра тое, што на месцах мы недапрацавалі, на месцах людзей не пачулі. А бо людзі, і Прэзідэнт сёння пра гэта казаў, фармуюць агульнае ўяўленне пра ўладу па самаму маленькаму чыноўніку, асобна ўзятаму, які працуе з імі на месцы. Наогул, першы чыноўнік, з якім чалавек сутыкаецца, — гэта выхавальнік дзіцячага садка, гэта прадстаўнік дзяржавы. І адсюль складваецца меркаванне аб тым, як працуе сістэма.

Вольга Шпілеўская таксама адзначыла, што за мяжой няма такога досведу, калі людзі са сваімі праблемамі прыходзяць да прадстаўнікоў улады.

Мае блізкія сваякі жывуць у Балгарыі, дык вось яны кажуць, што ў іх думкі ніколі не ўзнікла б са сваімі праблемамі прыйсці да кіраўніка горада, раёна. Яны максімальна спрабуюць вырашыць свае праблемы самастойна. У іх ёсць нейкія суполкі, якія дапамагаюць. Але яны выразна разумеюць, што свае праблемы яны павінны вырашаць самі, — сказала яна.

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах Выдавецкага дома «Звязда».