Старшыня МТРК «Мір» Радзік Батыршын: Пандэмія прымусіла калегаў пераасэнсаваць каштоўнасць каманднай працы
9 кастрычніка Міждзяржаўная тэлерадыёкампанія «Мір» адзначыла сваё 28-годдзе. Пра тое, якім гэты год стаў для кампаніі, расказаў яе старшыня Радзік Батыршын.
Кіраўнік арганізацыі асобна спыніўся на тым, як была перафарматавана праца медыя падчас пандэміі каранавіруса.
— Галоўны плюс, які пандэмія пакіне пасля сябе, — гэта вяртанне даверу аўдыторыі да прафесійнага тэлебачання, аўтарытэтных і правераных СМІ. Самаізаляцыя нагадала, што за дылетантамі і самавучкамі ў журналістыцы часцяком стаіць неправераная інфармацыя, якая можа прывесці да незваротных наступстваў.
Вядома ж, пандэмія аб’яднала сям’і і з’яднала калектывы, прымусіла ўспомніць аб тым, што даўно было па-за ўвагай — аб жывых чалавечых зносінах, не праз экраны гаджатаў. Дзіўна, але менавіта немагчымасць сустрэцца і абмеркаваць працоўныя пытанні за адным сталом прымусіла калег пераасэнсаваць каштоўнасць каманднай працы.
Наша індустрыя апынулася ў новай рэальнасці — умовы працы, прадыктаваныя сённяшнімі рэаліямі, патрабуюць рэсурсаў як фінансавых, так і часовых, а таксама адаптацыі тэхнічных рашэнняў — гэта не заўсёды хуткі працэс.
Цалкам гутарку чытайце на рускамоўнай версіі.
Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах Выдавецкага дома “Звязда”.