Супрацоўнікі выдавецтва “Мастацкая літаратура” адзначаны Падзякай Міністра інфармацыі

12.02.2020
Прагляды: 299

Супрацоўнікі выдавецтва “Мастацкая літаратура” адзначаны Падзякай Міністра інфармацыі

Міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь загадам ад 10 лютага   2020 года №18к за актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні XXVII Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу аб’явіў Падзяку работнікам выдавецкага рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства “Мастацкая літаратура”.

Узнагароджаны вядучы рэдактар рэдакцыі мастацкай і навукова-папулярнай літаратуры Аксана Малішэўская-Спрынчан, спецыялісты аддзела рэалізацыі, рэкламы і прапаганды кнігі Наталля Ражко, Яўгенія Сямёнава і Святлана Хадарэнка.