У Магілёве назвалі лепшых журналістаў і рэгіянальныя выданні па выніках работы за мінулы год

— Вельмі важна, што мы сёння да слоў друкаваных і перададзеных электроннымі СМІ адносімся па-асабліваму, — адзначыў намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Малашка. — Часам з доляй пэўнай крытыкі — жыццё нас навучыла, часам з адценнем іроніі. Самае галоўнае, што сёння ў вас ёсць вялікая інфармацыйная прастора, вы працуеце аператыўна, дакладна, справядліва ў адносінах да тых падзей, якія сёння адбываюцца ў нашым горадзе, вобласці, рэспубліцы. Вельмі важна, каб мы сёння мелі больш аналітычнай, удумлівай інфармацыі, а не кліпавай, якая працуе загалоўкамі. На мой погляд, трэба больш глядзець у сутнасць праблемы, аналізаваць сітуацыю ў цэлым і даносіць больш важкае слова да спажыўца.

Лепшыя з лепшых атрымалі Ганаровыя граматы, Падзякі і грашовыя прэміі. Пераможцам па выніках работы за мінулы год сярод абласных і гарадскіх газет стала інфармацыйнае агенцтва «Магілёўскія ведамасці». Сярод раённых выданняў на першым месцы газета «Сельскае жыццё», на другім «Горацкі веснік», на трэцім «Маяк Прыдняпроўя» (Быхаў). Лепшым інтэрнэт-рэсурсам названа сеткавае выданне Mogilove.by рэдакцыі газеты «Веснік Магілёва». Лепшымі журналістамі вобласці сталі намеснік галоўнага рэдактара ІА «Магілёўскія ведамасці» Аляксандр Булай і адказны сакратар глускай раённай газеты «Радзіма» Вольга Янушэўская. А першае месца сярод фотакарэспандэнтаў у супрацоўніка газеты «Бабруйскае жыццё» Аляксандра Анташкевіча.
Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах Выдавецкага дома «Звязда».