Удасканаленне сістэмы збору і перапрацоўкі другаснай сыравіны ў Рэспубліцы Беларусь абмяркуюць у прэс-цэнтры Дома прэсы

12.11.2018
Прагляды: 1884
14 лістапада ў 11.00 у Прэс-цэнтры Дома прэсы адбудзецца прэс-канферэнцыя, прымеркаваная да Сусветнага дня другаснай перапрацоўкі (15 лістапада) на тэму: «Удасканаленне сістэмы збору і перапрацоўкі другаснай сыравіны ў Рэспубліцы Беларусь». У мерапрыемстве прымуць удзел прадстаўнікі Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь, Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь, Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь, Беларускага рэспубліканскага саюза спажывецкіх таварыстваў «Белкаапсаюз», канцэрна «Беллеспаперапрам», ДУ «Аператар другасных матэрыяльных рэсурсаў», ДВА «Белрэсурсы».

Тэгі: